29 чэрвеня брагінчане згуляюць з Хойнікамі ў рамках чэмпіянату Гомельскай вобласці па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі

Грамадства Спорт

Гульня абяцае быць напружанай, таму што брагінчане сустрэнуцца з лідарам групы Б3.

Нягледзячы на тое, што землякі займаюць апошні радок турнірнай табліцы, недаацэньваць іх не варта. Абедзве каманды правялі найменшую колькасць гульняў у групе – усяго па пяць. У актыве брагінчан 4 ачкі, заробленыя за нічыю з Лоевам і перамогу над Нароўляй.

Нагадаем, сёлета ў чэмпіянаце ўдзельнічаюць 22 каманды, падзеленыя на чатыры дывізіёны. Брагін змагаецца ў групе Б3, дзе яго сапернікамі з’яўляюцца Ельск, Хойнікі, Лоеў і Нароўля.

Хойнікі моцны сапернік, гэта факт. Але мы не збіраемся здавацца без бою. Мы прааналізавалі іх гульню, выявілі моцныя і слабыя бакі. На трэніроўках працуем над узмацненнем нашай абароны і контратакуючымі дзеяннямі. Дома, пры падтрымцы нашых балельшчыкаў, дадзім ім сапраўдны бой і пастараемся зарабіць важныя ачкі, – расказаў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.

Гэты матч стане важным выпрабаваннем для Брагіна, якому трэба будзе даказаць сваю сілу і імкненне да перамогі ў барацьбе з адным з галоўных фаварытаў групы. Балельшчыкаў чакае захапляльная гульня, поўная барацьбы і яркіх момантаў.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.