У Брагінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню моладзі і студэнцтва

Важнае Грамадства

У рамках тэматычнага тыдня арганізатары надалі асаблівую ўвагу тэме «Тэхналогіі будучыні». Спікерамі сустрэчы выступілі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Таццяна Цалуйка і рэдактар інтэрнэт-рэсурсу раённай газеты «Маяк Палесся» Анжаліка Раманюк.

Журналістка падзялілася вопытам работы ў раённай газеце, расказала пра спецыфіку прафесіі ў лічбавую эпоху. Яна падкрэсліла важнасць выкарыстання новых тэхналогій для стварэння ўнікальных і цікавых медыяпраектаў:

– Сучасная журналістыка не стаіць на месцы. Мы пастаянна вучымся і асвойваем новыя інструменты, каб быць бліжэй да чытача, расказваць гісторыі больш цікава і займальна. Выкарыстанне тэхналогій дазваляе нам ствараць мультымедыйны кантэнт, які прыцягвае ўвагу і робіць інфармацыю больш даступнай.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі актыўна задавалі пытанні, дзяліліся сваімі ідэямі і абмяркоўвалі перспектыўныя напрамкі маладзёжнай палітыкі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.