У юбілейны год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Брагінская дзіцячая школа мастацтваў прадставіла новую карціну, прысвечаную гераічным падзеям фарсіравання Дняпра.
Гэты праект стаў магчымым дзякуючы ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе, аб’яўленым Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар школы Надзея Мялешка выступіла ініцыятарам і падрыхтавала праект, які паспяхова прайшоў адбор і быў увасоблены ў жыццё. Вынікам стала карціна «Фарсіраванне Дняпра» памерам 120х180 см, якая цяпер упрыгожвае філіял Брагінскай ДШМ у Камарыне. Выбар месца не выпадковы – менавіта тут адбывалася фарсіраванне, што надае карціне асаблівую сімвалічную значнасць.
Аўтарам творчай работы стаў мастак Андрэй Пяткевіч. Яна выканана ў сучасным стылі, але пры гэтым захоўвае гістарычную тэматыку і адлюстроўвае ключавыя падзеі.
– Падобныя творы мастацтва маюць вялікае значэнне, асабліва для моладзі. Карціна дазваляе ўбачыць і адчуць тыя жахі, якія перажылі беларусы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – падкрэслівае Надзея Іванаўна.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.