Чарапахі ў Беларусі. Дзе водзяцца і колькі жывуць

Гэта цікава

Чарапах адносяць да самых старажытных рэптылій. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў таму.

На тэрыторыі нашай краіны можна сустрэць толькі адзін від гэтых прадстаўнікоў фаўны – балотную чарапаху, якая ўваходзіць у сямейства прэснаводных і ўнесена ў 1981 годзе ў Чырвоную кнігу Беларусі. Увесь час яна жыве на Палессі, але сустрэць яе можна ў любым раёне рэспублікі. Больш шанцаў – у наваколлі Пружан, Белаазёрска, Целяхан, Дзякавіч, Добруша.

Вясна – час, калі балотная чарапаха выпаўзае на паверхню пасля працяглай зімоўкі. А з надыходам халадоў, у кастрычніку-лістападзе, яна закопваецца ў глей і можа спаць так 4–6 месяцаў.

У адрозненне ад сваіх суродзічаў з Паўночнай Афрыкі, Азіі і іншых частак Еўропы беларуская балотная чарапаха мае цёмны, практычна чорны панцыр. У той час як найбольш звыклы колер для гэтых паўзуноў – аліўкавы або зялёны. Шчыткі панцыра дарослых асобін рэльефныя, маюць добра прыкметныя гадавыя кольцы. Абалонка вачэй чырвоная або карычнявата-бурая.

І яшчэ некалькі цікавых фактаў:

  • у Беларусі балотныя чарапахі жывуць каля 27 гадоў, пераважна – у лясістай і
    балоцістай мясцовасці, таму для кладкі яек на пяшчаных тэрыторыях ім даводзіцца
    пераадольваць адлегласці да 1000 метраў;
  • даўжыня панцыра рэптыліі дасягае 12–21 см, а яе маса – 1,5 кг;
  • самка чарапахі горлам вызначае тэмпературу мясцовасці і знаходзіць цёплае і сухое месца;
  • у сезон за два тыдні адкласці яйкі ў адным месцы могуць каля 250 самак.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.