15 верасня – Дзень бібліятэк

Важнае Грамадства

Паважаныя работнікі бібліятэк і ветэраны сферы! Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!

Гэты дзень не толькі даніна павагі вашай добрасумленнай працы, але і свята для ўсіх, хто любіць бібліятэку, не можа абысціся без яе паслуг, хто неабыякавы да яе лёсу.

У бібліятэках Брагіншчыны працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаёмстве з кнігай. Свае намаганні бібліятэчныя работнікі накіроўваюць на фарміраванне ў грамадзян пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, гонару за гісторую і культуру нашага народа.

Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу і пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення, добрага настрою і любячых кнігу чытачоў.

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.