7 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Важнае Грамадства

Паважаныя брагінчане! Сардэчна віншуем вас з Днём беларускага пісьменства – святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці!

Гэта не проста дата ў календары, а магчымасць успомніць пра тое, як важна захоўваць і развіваць нашу культурную спадчыну. Літаратура і родная мова – падмурак, на якім будуюцца высокія маральныя якасці, фарміруецца пачуццё адзінства. Праз кнігі мы чэрпаем мудрасць продкаў, умацоўваем сваю духоўнасць і ўсведамляем сваю самабытнасць. Упэўнены, што беларусы заўжды будуць берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, шанаваць нашу мову і славутых майстроў слова – песняроў роднай зямлі. Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнай згоды і дабрабыту.

Сяргей КАРПЕНКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,

старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.