У Дзень народнага адзінства ў Мікуліцкай сярэдняй школе прайшоў тэматычны ўрок, прысвечаны знамянальнай даце. Ён стаў часткай агульнанацыянальнай ініцыятывы, якая ахапіла ўсе ўстановы адукацыі краіны, дзе сёння прайшлі падобныя мерапрыемствы.
Настаўнікі і вучні аб’ядналіся, каб успомніць гісторыю свята, яго значэнне для беларусаў, а таксама абмеркаваць важнасць адзінства ў сучасным свеце.
– Мы імкнемся паказаць дзецям, што Дзень народнага адзінства – гэта сімвал яднання беларускага народа, – адзначыў настаўнік пачатковых класаў Мікуліцкай СШ Мікіта Велігура. – Важна памятаць пра нашу агульную гісторыю, пра герояў, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць нашай краіны, і разумець, што толькі разам мы можам будаваць моцную і квітнеючую Беларусь.
Падчас урока школьнікі даведаліся аб ключавых падзеях, якія прывялі да ўсталявання гэтага важнага свята, а таксама аб яго значэнні для ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях, дзяліліся сваімі ведамі і думкамі, задавалі пытанні.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.