А як без іх? Дранікі – адна з самых вядомых і любімых беларускіх страў. Яны сталі папулярнымі яшчэ ў XIX стагоддзі. Дарэчы, страва гэта вельмі сытная, раней дранікі елі на снядак, а не вечарам, як мы робім цяпер.
Нам спатрэбіцца:
- 1,5 кг бульбы;
- 1 цыбуліна сярэдняга памеру;
- 2 яйкі;
- 0,5 ч. лыжкі солі;
- мука.
Прыгатаванне:
Бульбу надраць на тарцы, сцадзіць лішні сок. Патаркаваць туды ж цыбуліну, разбіць 2 яйкі і дадаць солі. Старанна перамяшаць, дадаць муку, каб атрымалася бліннае цеста.
Выпякаць бліны на алеі да атрымання залацістага колеру.
Выкласці спечаныя бліны ў рондаль або керамічны посуд, разрэзаць на 4 часткі і заліць смятанай (калі заліўку зрабіць на падсмажанай цыбулі з сушанымі баравічкамі, то гэта ўжо будзе святочная страва).
Потым рондаль закрыць накрыўкай і на 20 хвілін паставіць у духоўку пры тэмпературы 150° С.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.