Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Брагіне адбыўся таварыскі матч, які аб’яднаў выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці і санаторнага дзіцячага сада.
Яркае спартыўнае мерапрыемства стала не толькі магчымасцю для дзяцей прадэманстраваць свае таленты, але і выдатнай падставай для святкавання важнай дзяржаўнай даты.
Спаборніцтвы прайшлі ў цёплай, сяброўскай атмасферы, дзе кожны ўдзельнік змог адчуць сябе часткай вялікай каманды. У гэты дзень панаваў сапраўдны дух таварыства, бо, як і належыць па спартыўных традыцыях, перамагла дружба.
Кіраўнік фізічнага выхавання Анастасія Герасіменка адзначыла важнасць падобных мерапрыемстваў для выхавання падрастаючага пакалення:
– Падобныя сустрэчы спрыяюць развіццю фізічнай культуры і фарміраванню каманднага духу ў дзяцей.
Падчас спартыўных конкурсаў і гульняў юныя спартсмены не толькі праяўлялі спрыт і сілу, але і пашыралі свой кругагляд. Так, адным з заданняў было ўспомніць імёны знакамітых беларускіх і сусветных футбалістаў. Гэта дазволіла хлопчыкам не толькі паспаборнічаць, але і даведацца нешта новае пра гісторыю спорту.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.