Святочны стол: гатуем мачанку з блінамі да Адзінага дня беларускай кухні

Беларуская кухня Грамадства

Мачанка, як і падобная да яе верашчака, – падкалочаная мукой страва з салам, мясам і каўбасой, у якую макалі бліны і аладкі. Мачанка, якую называлі таксама мыканінай і маканінай, заўсёды збірала за сталом усю сям’ю.

Нам спатрэбіцца:

  • 500 г каўбасы «пальцам пханай»,
  • 500 г мясных рабрынак,
  • 100 г несалёнага сала,
  • 100 г грудзінкі або бекону,
  • жменя сушаных грыбоў,
  • 2 цыбуліны,
  • 2 ст. лыжкі мукі,
  • соль, перац на смак

Прыгатаванне:

Грыбы нанач замачыць, потым адварыць у падсоленай вадзе, булён адцадзіць. Каўбасу і рабрынкі падсмажыць.

На другой патэльні падсмажыць дробна парэзанае сала, дадаць цыбулю. Калі яна стане залацістай, дадаць адвараныя і парэзаныя грыбы. У канцы дадаць парэзаны кубікамі бекон.

У сатэйнік пакласці лыжку свінога тлушчу або сметанковага масла і падсмажыць на ім муку да залацістага колеру. Уліць грыбны булён, дадаць цыбулю з грыбамі і каўбасу з рабрынкамі, пасаліць, паперчыць. Закрыць накрыўкай і на паўгадзіны паставіць у духоўку пры 180° С.

За той час, пакуль страва «даходзіць», выпячы бліны.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.