У Брагіне адбыўся велапрабег «У адзінстве – сіла»

Галоўнае Грамадства

Спартыўнае мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства.

Калона веласіпедыстаў прайшла па плошчы Леніна, затым па вуліцах Савецкай, Скарахода, Гагарына і завяршыла свой шлях на вуліцы Акцябрыскай.

– Гэта выдатная магчымасць не толькі правесці час актыўна, але і адчуць сябе часткай вялікай і дружнай сям’і, – падзяліўся ўражаннямі старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка. – Калі мы разам, мы сапраўды моцныя, і гэты велапрабег – лепшае таму пацверджанне.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.