Халаднік па-беларуску: чаму ў ім «купаецца сонейка» і як яго прыгатаваць

Беларуская кухня Грамадства

Чырвоны суп – лепшы выратавальнік ў спякотнае надвор’е. Акрамя таго, ў гэтай традыцыйнай страве беларусаў купаецца «сонейка».

Інгрэдыенты

  • 0,75 л. квасу
  • 0,75 л. вады
  • 300 – 400 г. буракоў
  • 2 агуркі
  • 2 яйкі
  • 100 г. зялёнай цыбулі
  • смятана
  • кроп
  • соль

Спосаб прыгатавання

Хлебны або бурачны квас развесці кіпячонай вадой, пакласці нашаткаваныя саломкай вараныя буракі, свежыя агуркі, дробна насечаны кроп, зялёны лук і пасаліць. У гатовы халаднік дадаць смятану і палоўкі звараных укрутую яек.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.