Гэты матч стаў для землякоў асабліва важным, бо напярэдадні яны пацярпелі крыўднае паражэнне ад Добруша.
Стартавыя хвіліны не радавалі балельшчыкаў багаццем вострых момантаў. Каманды дэманстравалі невыразную гульню з частымі недакладнымі перадачамі і відавочным недахопам узаемаразумення. Аднак, бліжэй да 15-й хвіліны, гульня паступова ажыла, набыла уласцівыя футболу фарбы.
Не абышлося і без спрэчных эпізодаў. Наша каманда сутыкнулася з неадназначным рашэннем арбітра аб прызначэнні пенальці. Нягледзячы на вастрыню моманту, брагінчане прадэманстравалі характар: каманда здолела сабрацца, адкінуць эмоцыі і працягнуць гульню. У выніку, першы тайм завяршыўся мінімальнай перавагай гаспадароў – 1:0.
У другім тайме настрой землякоў быў рашучым. Жаданне зраўняць лік не пакідала каманду, і гульцы актыўна шукалі падыходы да варот саперніка. На 55-й хвіліне намаганні ўвянчаліся поспехам: левы паўабаронца Аляксандр Плюшчай дакладным ударам зраўняў лік. Гэты гол ажывіў гульню, але брагінчан такі вынік не задавальняў – ім патрэбна была перамога.
Пасля праведзеных замен сапернік здолеў вызначыцца прыгожым голам, зноў вывеўшы сваю каманду наперад. Асобнай увагі заслугоўвае варатар Кармы, які правёў матч на вышэйшым узроўні, дэманструючы беспамылковую гульню і ствараючы сур’ёзныя праблемы для нашых нападаючых.
Аднак перастраенне гульні пасля нашых замен, узмацненне цэнтра поля і некалькі выдатных камандных камбінацый дазволілі брагінчанам пераламаць ход сустрэчы. Два дакладныя ўдары прынеслі перамогу. Варта асабліва адзначыць зладжаную гульню: гульцы актыўна размаўлялі, чулі і разумелі адзін аднаго, што стала залогам гэтага выніку.
– Каманда згуляла апошні матч рэгіянальнага чэмпіянату ў гэтым сезоне. Вынік не той, якога мы хацелі, – расказаў старшы інспектар Брагінскага райвыканкама Юрый Крываручка. – Будзем мяняць падыход, працаваць над кампанентамі. Усім дзякуй за падтрымку – мы вернемся мацнейшымі!
Брагінчане завяршаюць сезон на мажорнай ноце, паказаўшы, што нягле-дзячы на цяжкасці, каманда здольная на многае. Наперадзе – аналіз памылак і падрыхтоўка да новага сезона, дзе, без сумненна, каманда будзе імкнуцца да дасягнення больш высокіх вынікаў.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.