Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У сучасным свеце, дзе веды і інавацыі адыгрываюць ключавую ролю, а адукацыя з’яўляецца падмуркам паспяховага развіцця грамадства, гарантам яго росквіту, ваша праца набывае асаблівую значнасць.
Вы – захавальнікі ведаў і праваднікі ў свет адкрыццяў, тыя, хто дапамагае знайсці свой шлях у жыцці, вучыць любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і культурай.
Дзякуй вам за прафесія-налізм, самааддачу і нястомны пошук новых напрамкаў у адукацыі, за тое, што вучыце галоўнаму – быць чалавекам. Моцнага вам здароўя, дабрабыту, новых дасягненняў, рэалізацыі цікавых праектаў і задум.
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.