Кулінарная класіка ў сучасным абліччы – рэцэпт салату «Беларускі»

Беларуская кухня Грамадства

Гэтая страва з’явілася адносна нядаўна, але створана ў традыцыях нацыянальнай беларускай кухні. Яе аснова – прадукты, якія здаўна выкарыстоўваліся ў многіх беларускіх рэцэптах: печань, цыбуля, лясныя грыбы, салёныя агуркі.

Для прыгатавання 2 порцый:

  • 200 г сырой ялавічнай печані;
  • 2 цыбуліны;
  • 100 г адварных белых грыбоў;
  • салёныя агуркі – 2 шт.;
  • вараныя яйкі – 2 шт.;
  • 100 г маянэзу;
  • 50 г мукі.

Печань нарэзаць лустачкамі, пасаліць, паперчыць, абкачаць у муцэ, выкласці на разагрэтую патэльню і смажыць па 3-4 мінуты з кожнага боку. Зняць з пліты і накрыць накрыўкай да гатоўнасці. Цыбулю і грыбы нарэзаць соломкой і абсмажыць да залацістага колеру.

Агуркі нарэзаць саломкай, яйкі – буйнымі кавалачкамі. Усё гэта змяшаць з грыбамі і цыбуляй, заправіць маянэзным соусам.

На талерку выкласці горкай салат, зверху – лустачкі печані. Упрыгожыць галінкамі пятрушкі і журавінамі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.