Мазурка: хуткі і духмяны дэсерт з міндалем, які здзівіць вашых блізкіх

Беларуская кухня Грамадства

Для дэсерту спатрэбіцца:

  • міндаль абсмажаны – 250 г
  • яйкі свежыя – 3 шт.
  • масла сметанковае – 120 г
  • мука – 140 г
  • цукар – 100 г

Гатаванне:

Расцерці масла з цукрам да аднароднасці, дабавіць здрабнёны блэндарам абсмажаны міндаль, муку і яйкі. Добра вымесіць, пакласці ў ёмістасць, пакрыць харчовай плёнкай і пакінуць у халадзільніку на 30 хвілін.

Выкласці цеста ў змазаную форму таўшчынёй каля 1 см і выпякаць пры t 180 ºC на працягу 25-30 мінут. За 5 мінут да гатоўнасці паверхню мазуркі можна змазаць цукровым сіропам. Або пасля астывання заліць глазурай з сумесі яечнага бялку і цукровай пудры.

Падаваць мазурку са сметанковым соусам, свежымі ягадамі, марожаным.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.