Не забудзьцеся узяць парасон: сіноптыкі 8 кастрычніка прагназуюць ў Брагіне кароткачасовы дождж і да +14°C

Важнае Грамадства

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, тэмпература паветра ўдзень падвысіцца да +14°C. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні, з хуткасцю 4 метры ў секунду.

Уначы слупок тэрмометра апусціцца да +9°C, але надвор’е застанецца пахмурным з верагоднасцю кароткачасовых дажджоў. Вецер захавае свой кірунак і хуткасць.

Жыхарам і гасцям Брагіна варта падрыхтавацца да восеньскага надвор’я і ўзяць з сабой парасоны.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.