Сімфонія густаў: як прыгатаваць аўтэнтычны кугель з гародніны

Беларуская кухня Грамадства

Кугель – беларуская страва з яўрэйскай гісторыяй. Гэта нешта сярэдняе паміж пудынгам і запяканкай. Гатаваць кугель проста, а есці смачна.

Нам спатрэбіцца:

  • Малады кабачок або цукіні,
  • 2 бульбіны,
  • 2 морквіны,
  • 3 ст. ложкі мукі,
  • 3 зубкі часнаку,
  • 3 яйкі,
  • кроп, соль, куркума.

Прыгатаванне:

На буйнай тарцы нацерці вымытую і абабраную гародніну. Часнок і кроп дробна парэзаць і дадаць у гародніну. Пасаліць, дадаць куркуму, яйкі, муку і перамяшаць.

У форму для выпякання, змазаную алеем, выкласці сумесь і запякаць у духоўцы, нагрэтай да 180° С, да атрымання залацістай скарыначкі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.