Смак гісторыі на вашым стале: як прыгатаваць беларускія бульбяныя пызы

Беларуская кухня Грамадства

Для цеста:

  • 250 г тварагу  (калі ўзяць свойскі – будзе толькі смачней!);
  • 1 шклянка мукі;
  • 1 шклянка крухмалу;
  • 3-4 шт. бульбы (надзерці на дробнай тарцы);
  • соль на смак;

Для начынкі:

  • фарш са свініны і ялавічыны;
  • цыбуля;
  • соль;
  • яйка;
  • спецыі;

Гатаванне:

Змяшаць тварог, крухмал, драную бульбу, муку і соль, усё добра вымесіць – павінна атрымацца мяккае, пластычнае цеста. Даць яму крыху пастаяць, а тым часам прыгатаваць мясную начынку.

Для гэтага ў фарш са свініны і ялавічыны дабавіць дробна нарэзаную цыбулю, сырое яйка, сольі і спецыі, перамяшаць.

А далей – вылепіць пызы. З цеста сфарміраваць круглы дранік 5-6 мм таўшчынёй, на яго пакласці начынку, зверху накрыць другім дранікам і злучыць краі. Можна зрабіць пызы памерам як пельмені, можна – крыху большымі.

Разагрэць на патэльні алей і абсмажыць пызы да румянай скарыначкі з абодвух бакоў. Яшчэ смачней атрымаецца, калі прыгатаваць іх на скварачках. Падрумяненыя пызы давесці да гатоўнасці ў духоўцы. Падаць са смятанай або мачанкай.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.