23 лістапада – дзень вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Важнае Грамадства

Паважаныя землякі! Прыміце сардэчныя віншаванні з 82-й гадавінай вызвалення роднага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Напярэдадні гэтага памятнага дня мы выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто вызваляў і падымаў з руін родную Брагіншчыну, змагаўся за свабоду і незалежнасць.

Подзвіг нашага народа, абаронцаў Айчыны бессмяротны.

У нашых сэрцах назаўсёды застанецца памяць не толькі аб гераічных, але і аб трагічных падзеях далёкіх саракавых: спаленых вёсках, загінуўшых мірных жыхарах. Мы павінны перадаць яе новым пакаленням, выхаваць сваіх дзяцей і ўнукаў патрыётамі, захаваць на роднай зямлі мір і спакой.

Дзякуй вам, брагінчане, за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё раёна, за любоў да роднага краю, павагу да яго гісторыі.

Жадаем усім шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы і моцнага здароўя!

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.