Пахмурна і без ападкаў. Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор’е 12 лістапада ў Брагіне

Важнае Грамадства

Сёння жыхароў Брагіна чакае пахмурнае надвор’е без ападкаў. Паводле дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, днём паветра прагрэецца да +7°C, а вецер будзе заходні, 3 м/с.

Ноччу сітуацыя зменіцца: слупок тэрмометра апусціцца да +5°C, а неба зацягнецца, пойдзе дробны дождж. Вецер зменіцца на паўночны, паўночна-заходні, з той жа хуткасцю 3 м/с. Атмасферны ціск будзе вагацца ад 750 да 754 мм рт. сл.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.