
Урачыстае запальванне навагодняй прыгажуні адбудзецца 15 снежня ў 15.00 на плошчы Леніна ў Брагіне.
Менавіта ў гэты дзень святочныя агні заззяюць на ёлках па ўсёй краіне, ствараючы атмасферу чараўніцтва і прадчування свята. Урачыстасць прымеркавана да старту штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», мэта якой – падарыць радасць і клопат дзецям, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе.

