Інспектар Брагінскага РАНС Анастасія Ветрава нагадала пра правілы бяспекі падчас моцных маразоў

Грамадства Служба МНС інфармуе

Неспрыяльныя ўмовы надвор’я, уключаючы багатыя снегапады і ўзмацненне маразоў, прывялі да шэрагу сур’ёзных праблем на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У апошнія дні пачасціліся выпадкі адключэнняў электразабеспячэння, што, у сваю чаргу, выклікала збоі ў працы водазабораў і кацельняў. Акрамя таго, непагадзь стала прычынай абвальвання дахаў сельскагаспадарчых будынкаў.

Па словах інспектара сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брагінскага РАНС Анастасіі Ветравай, неабходна прыняць усе меры для забеспячэння бяспекі ў гэты няпросты перыяд:

– Грамадзянам рэкамендуецца пазбягаць праходу пад карнізамі і бакамі дахаў. З-за рэзкіх перападаў тэмператур на будынках утвараюцца ледзяшы, падзенне якіх можа прывесці да сурёзных траўмаў. Нават невялікі лядзяш можа нанесці чалавеку сурёзную траўму кожны павінен паклапаціцца пра сваё жыццё і здароўе.

Ва ўмовах моцнага марозу варта скараціць час знаходжання на адкрытым паветры. Абавязковым з’яўляецца абарона ўсіх частак цела ад холаду.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.