Мова, здароўе і зіма. Даведаліся, як праходзіць апошні дзень адпачынку ў лагеры «Сонейка» Мікуліцкай сярэдняй школы

Важнае Грамадства

Сёння дзень для першакласнікаў і другакласнікаў у аздараўленча-адукацыйным лагеры праходзіць пад знакам роднай мовы. Дзень, напоўнены творчасцю, здаровым азартом і клопатам аб навакольным свеце, завяршае шэраг мерапрыемстваў, арганізаваных для юных удзельнікаў.

Па дэвізам «Любі, шануй, ведай родную мову!» дзеці пагрузіліся ў свет беларускай культуры і мовы. Раніца пачалася з хвілінкі здароўя «Правільнае харчаванне – залог здароўя» і традыцыйнай зарадкі, якая задала бадзёры тон усяму дню. Затым вучні спаборнічалі ў конкурсе «Знаўцы роднай мовы», а ў бібліятэцы прайшла займальная гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову?». Спартыўная гульня «Маленькія патрыёты» дадала азарту і каманднага духу.

– Канікулы – гэта не толькі час адпачынку, але і магчымасць для навучання, развіцця і фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама клопату аб сабе і навакольным свеце, – адзначыў выхавальнік Мікіта Велігура.

Наперадзе дзяцей чакаюць гульні на свежым паветры «Зімовы бум!», хвілінка здароўя, прысвечаная правілам асабістай гігіены, і інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Завершыцца дзень хвілінай бяспекі, дзе дзецям нагадаюць аб правілах паводзін у зімовы перыяд.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.