
Інтэлектуальныя спаборніцтвы адбыліся на базе гімназіі г.п. Брагіна.
Конкурс праходзіў у тры этапы, якія аб’ядналі ў сабе глыбокія тэарэтычныя веды і творчы падыход. Заданні патрабавалі не толькі добрага ведання правілаў бяспецы, але і здольнасці хутка рэагаваць і знаходзіць эфектыўныя рашэнні ў непрадбачаных сітуацыях.
Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі вучні Брагінскай сярэдняй школы і гімназіі г.п. Брагіна. Менавіта яны прадставяць раён на абласным этапе конкурсу.







