У Брагінскім РДК прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын

Галоўнае Грамадства

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Карпенка. У сваім выступленні ён падкрэсліў шматграннасць ролі сучаснай жанчыны, яе ўменне гарманічна спалучаць прафесійныя дасягненні і клопат пра сям’ю.

– Вы – аснова нашага грамадства, вы дорыце жыццё, напаўняеце свет прыгажосцю і сэнсам, – адзначыў Сяргей Вячаслававіч.

Кіраўнік раёна пажадаў прадстаўніцам прыгожага полу моцнага здароўя, бязмежнага шчасця і поспехаў.

Музыкальныя кампазіцыі ў гэты дзень гучалі ад артыстаў раёна.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.