Галоўны рэдактар раённай газеты «Маяк Палесся» Галіна Шаўчэнка сустрэлася сёння з прадстаўнікамі калектыва ААТ «Брагінка»

Важнае Грамадства

На дні падпісчыка размова ішла аб раённым выданні і тым, што хоча бачыць на яго старонках чытач, працы ў інтэрнэт-прасторы. Паразважалі і на тэму якая інфармацыя больш даўгавечная і чаму людзі зноў і зноў гатовы пералістваць старонкі перыядычнага друку і шукаць знаёмыя твары.

Галіна Адамаўна перадала падзяку ўсяму калектыву за ўдзел у падпісной кампаніі, параіла звярнуць увагу і на тых, хто побач, у чые дамы выданне не прыходзіць.

Да завяршэння падпісной кампаніі мала часу. Сёння мы гаворым дзякуй калектывам і кіраўнікам Брагінскай ЦРБ, цэнтра па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных устаноў, ААТ «Брагінаграсервіс», устаноў адукацыі, дзе раённае выданне выпісала значная большасць працуючых.

Кола чытачоў «МП» расце. А мы напамінаем: чакаем вашы заўвагі і прапановы, інфармацыю і фота ў нашым чат боце, сацыяльных сетках – раённая газета заўсёды адкрыта для супрацоўніцтва з чытачом.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,  Youtube.