У барацьбе сышліся тры каманды: «Легіён», «Дублін» і «ДЮСШ».
Так, матч паміж «Дубліном» і «ДЮСШ» выдаўся багатым на галы. Першыя прадэманстравалі атакуючы стыль гульні, забіўшы дзевяць мячоў і атрымаўшы ўпэўненую перамогу з лікам 9:1.
Другі матч, у якім «ДЮСШ» сустрэлася з «Легіёнам», паказаў перавагу апошніх. Зладжаная гульня і дакладныя ўдары прынеслі «Легіёну» перамогу, нягледзячы на адзін прапушчаны мяч (1:5).
Фінальны акорд турніру – бітва паміж «Дубліном» і «Легіёнам». Першыя ў чарговы раз прадэманстравалі сваю сілу, атрымаўшы перамогу з лікам 5:1 і стаўшы ўладальнікам кубка імя Пятра Жукава. «Легіён» заняў другое месца, а «ДЮСШ» – трэцяе.
– Традыцыйна на футбольным полі ў гэты дзень збіраюцца моцныя каманды з усяго раёна. Гэты год не стаў выключэннем: гульня была цікавая і захапляльная, – адзначыў старшы інспектар райвыканкама Юрый КРЫВАРУЧКА.
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook, Youtube.