Вопыт, творчасць і крэатыў. Аб міжнародным фестывалі «Прафсаюз без межаў» – у падрабязнасцях

Галоўнае Грамадства

З 16 па 19 чэрвеня ў Мядзельскім раёне праходзіў XI міжнародны фестываль «Прафсаюз без межаў», які сабраў дэлегацыі 10 прафсаюзных арганізацый Беларусі і Расіі. У маляўнічым кутку сустрэліся прадстаўнікі Гомельскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласных арганізацый прафсаюзаў, а таксама дэлегацыі з Полацкага раёна, Маскоўскай, Тульскай, Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі.

Фестываль стаў яскравым прыкладам міжнароднага супрацоўніцтва і абмену вопытам у прафсаюзнай сферы. У складзе Гомельскай дэлегацыі быў і прадстаўнік Брагіншчыны – старшыня маладзёжнага савета райкама і абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікіта Велігура.

Для нашага земляка гэта магчымасць прадставіць вопыт і дасягненні маладзёжнага прафсаюзнага руху на міжнародным узроўні, усталяваць новыя кантакты і прыцягнуць увагу да праблем і перспектыў развіцця адукацыі і навукі ў рэгіёне.

Першы дзень форуму запо-мніўся жыхарам і гасцям горада адкрыццём «Прафсаю-знай вуліцы». Разнастайныя тэматычныя пляцоўкі прапаноўвалі наведвальнікам выставы, вырабы народнай творчасці, майстар-класы, гульні, конкурсы, віктарыны і бяспройгрышныя латарэі. Асаблівую цікавасць выклікалі фотазоны і пешаходны каворкінг «Прафсаюз аб’ядноўвае», падрыхтаваны дэлегацыяй Гомельшчыны.

Другі дзень фестывалю пачаўся з мітынгу памяці і ўскладання кветак да помніка партызанам Вілейшчыны. Удзельнікі аддалі даніну павагі героям, якія змагаліся  за свабоду. Пасля – наведванне Нарачанскай сярэдняй школы №2, дзе ў рамках серыі майстар-класаў «Ад ідэі – да дзеяння» педагогі прадэманстравалі свой вопыт, творчасць і крэатыў.

Па добрай традыцыі ўдзельнікі міжнароднага фестывалю высадзілі парк, які сімвалізуе сяброўства і супрацоўніцтва паміж краінамі.

Кульмінацыяй дня стаў прагляд спектакля «Сіла слабых. Жанчыны на вайне», пастаўленага педагогамі сярэд-няй школы №10 г. Маладзечна. Спектакль, створаны ў рамках рэспубліканскага конкурсу на лепшы маладзёжны праект, моцна ўразіў гледачоў і стаў яркім напамінам пра ролю жанчын у гісторыі.

У рамках мерапрыемства было арганізавана наведванне культурных і гістарычных аб’ектаў, Нацыянальнага дзіця-чага адукацыйна-аздараўлен-чага цэнтра «Зубраня». Насы-чаная праграма чакала ў амфітэатры на беразе возера Мястра.

– Удзел у фестывалі – неацэнны вопыт, – падзяліўся ўражаннямі Мікіта Велігура. – Камунікацыя, новыя ідэі і знаёмства – усё гэта я планую выкарыстоўваць, каб умацаваць прафсаюзны рух на Брагіншчыне. Але самае галоўнае – я змагу падзяліцца атрыманымі ведамі з моладзю нашага раёна, дапамагчы ім рэалізаваць свае ідэі і праекты.

У наступным годзе эстафету фестывалю прыме прафсаюзная арганізацыя Расійскай Федэрацыі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.