На Палессі ўжо наліваюцца сокам вішні і на сняданак можна прыгатаваць хуткую тварожную запяканку, якую вішні дапоўняць летняй свежасцю з ноткай лёгкай кіслінкі.
Вам спатрэбіцца:
♦ тварог — 400 г
♦ вішні — 100 г
♦ манныя крупы — 4 ст. л.
♦ сметанковае масла — 60 г + для змазвання формы
♦ смятана — 2 ст. л.
♦ цукар — 2 ст. л.
♦ яйка — 1 шт.
♦ крыху солі
Дадаём да тварагу яйка, смятану, масла, цукар і трошкі солі. Добра вымешваем усе інгрэдыенты да аднароднасці. Паступова ўводзім у масу манныя крупы і яшчэ раз добра перамешваем. Пакідаем на 15 хвілін «адпачыць». Далей у добра змазаную маслам форму перакладваем тварожную масу, а зверху кладзём на яе вішні, з якіх трэба папярэдне дастаць костачкі. Ставім запяканку ў духоўку пры 180 градусах на 30—40 хвілін — корка павінна стаць залацістага колеру. Перад падачай на стол даць нашай смакаце крыху астыць.
СБ
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.