20 верасня Брагін стане пляцоўкай для незвычайнай спартыўнай падзеі. На стадыёне ДЮСШ Брагінскага раёна адбудзецца таварыскі футбольны матч, у якім мясцовая каманда прыме на поле прадстаўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, якія выступаюць пад сцягам футбольнага клуба «Дыпламат».
Гульня пачнецца ў 15.00. Гэта ўнікальная магчымасць не толькі падтрымаць землякоў, але і стаць сведкам цікавай сустрэчы, якая дэманструе спартыўны дух і міжнароднае супрацоўніцтва.
Прыходзьце падтрымаць нашу каманду!
Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.