
Кугель – беларуская страва з яўрэйскай гісторыяй. Гэта нешта сярэдняе паміж пудынгам і запяканкай. Гатаваць кугель проста, а есці смачна.
Нам спатрэбіцца:
- Малады кабачок або цукіні,
- 2 бульбіны,
- 2 морквіны,
- 3 ст. ложкі мукі,
- 3 зубкі часнаку,
- 3 яйкі,
- кроп, соль, куркума.
Прыгатаванне:
На буйнай тарцы нацерці вымытую і абабраную гародніну. Часнок і кроп дробна парэзаць і дадаць у гародніну. Пасаліць, дадаць куркуму, яйкі, муку і перамяшаць.
У форму для выпякання, змазаную алеем, выкласці сумесь і запякаць у духоўцы, нагрэтай да 180° С, да атрымання залацістай скарыначкі.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
