У Брагіне 24 кастрычніка чакаецца пацяпленне і невялікі дождж

Важнае Грамадства

Сёння, 24 кастрычніка, жыхароў Брагіна чакае воблачнае надвор’е без істотных ападкаў. Днём тэмпература паветра падымецца да адзнакі ў +14°C. Вецер будзе дзьмуць з паўднёвага і паўднёва-заходняга напрамку з хуткасцю каля 7 метраў у секунду.

З надыходам ночы сітуацыя зменіцца. Паводле прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, тэмпература панізіцца да +11°C, а таксама варта рыхтавацца да невялікага кароткачасовага дажджу. Вецер зменіць свой кірунак на паўднёва-ўсходні і крыху аслабне, да 6 метраў у секунду.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.