
7 лістапада ў райцэнтры прайшоў мітынг, прысвечаны 108-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Мерапрыемства стала нагодай для ўспамінаў пра знакавую падзею ў гісторыі краіны і разважанняў пра яе спадчыну.
Да ўдзельнікаў мітынгу звярнулася Іна Міхаленка, старшыня раённага Савета дэпутатаў. Яна падкрэсліла неаспрэчнае гістарычнае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая аказала глыбокі ўплыў на ход сусветных працэсаў у XX стагоддзі.
– Разуменне мінулага дапамагае будаваць сучаснасць і ўпэўнена глядзець у будучыню, – адзначыла Іна Анатольеўна, зрабіўшы акцэнт на важнасці пераемнасці пакаленняў і захавання гістарычнай памяці.
У сваім выступе Дзмітрый Тамко, першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, звярнуў увагу на імкненне партыі да пабудовы грамадства, заснаванага на прынцыпах роўнасці і братэрства. Дзмітрый Тамко нагадаў пра тое, якое значэнне мела рэвалюцыя для працоўных мас, і пра барацьбу за іх правы і сацыяльныя гарантыі, якія сталі магчымымі дзякуючы гэтай гістарычнай падзеі.













Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok, Instagram, VK, Одноклассники, Telegram, Facebook.
