Юныя брагінчанкі заваявалі бронзавыя медалі спартакіяды ў Гомелі

Галоўнае Грамадства Спорт

У абласным цэнтры адбылася адкрытая рэспубліканская спартакіяда сярод спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2010–2012 гадоў нараджэння. Удзел у ёй прынялі і выхаванцы ДЮСШ Брагінскага раёна.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі прадэманстравалі нашы дзяўчаты – яны заваявалі два бронзавыя медалі. Яніна Маліноўская паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала ў вагавой катэгорыі 66 кг, а Вікторыя Нікіценка стала бронзавым прызёрам у в/к 46 кг.

Юныя спартсменкі – выхаванкі трэнера-выкладчыка ДЮСШ Брагінскага раёна Рустама Малінца, пад кіраўніцтвам якога яны дабіліся значных поспехаў у вольнай барацьбе.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook.