
Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыродных рэсурсаў, сёння ў райцэнтры істотных ападкаў не прадбачыцца.
Удзень чакаецца воблачнае надвор’е, без ападкаў. Тэмпература паветра падымецца да адзнакі +5°C. Вецер будзе дзьмуць з захаду і паўночнага захаду з хуткасцю каля 5 м/с.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да +1°C. Вецер захаваецца заходні, але некалькі аслабне да 4 м/с.
Атмасферны ціск на працягу сутак будзе нязначна вагацца ад 755 да 757 мм ртутнага слупа.

