Класіка беларускай кухні: як прыгатаваць хвораст па правераным рэцэпце

Беларуская кухня Грамадства

Класічны хвораст – правераны рэцэпт, які вельмі лёгка і проста прыгатаваць.  Ён дакладна спадабаецца ўсім: і дарослым, і дзецям.

Інгрэдыенты:

  • яйкі – 3–4 шт.;
  • цукар – 250 г;
  • сметанковае масла – 100 г;
  • кефір – 0,7 л;
  • сода, пагашаная воцатам, – 1 ч.л.;
  • мука;
  • алей для смажання.

Прыгатаванне:

Яйкі ўзбіць з цукрам, уліць кефір, дадаць растопленае масла, соду, пагашаную воцатам, і муку (мукі трэба столькі, каб цеста атрымалася эластычным, але не вельмі цвёрдым).

На 30 хвілін паставіць цеста ў халадзільнік. Пасля тонка раскачаць, скруціць «хварасцінкі», абсмажыць іх у алеі. Калі хвораст крыху астыне, абсыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.