Ад сямейных традыцый да вашага стала: дзелімся рэцэптам беларускіх смажанак

Беларуская кухня Грамадства

Забудзьцеся аб звыклых міні-піцах і ватрушках. Сёння мы раскрыем сакрэт адной з самых любімых і папулярных страў беларускай кухні – смажанак. Гэтыя далікатныя, пышныя піражкі з сытным несалодкім начыннем гатуюцца ў Беларусі ўжо больш за паўстагоддзя. І, паверце, госці не раз папросяць дабаўкі.

Інгрэдыенты:

  • Малако – 250 мл;
  • Дрожджы – 8 г;
  • Цукар – 1 ст. л.;
  • Алей – 40 г;
  • Мука – 410 г;
  • Яйка курынае – 2 шт.;
  • Смятана – 3 ст. л.;
  • Вяндліна – 100 г;
  • Сыр паўцвёрды – 100 г;
  • Перац балгарскі – 1 шт.;
  • Агурок марынаваны – 50 г;
  • Соль – 1 ч. л.

Дрожджы ў рэцэпце выкарыстоўваюцца сухія, але іх можна замяніць на 15 грам іншых. Галоўнае, каб яны былі свежымі.

У глыбокую міску усыпце сухія дрожджы, пасля чаго дадайце цукар і цёплае малако. Усё добра змяшайце і пакіньце на 15 хвілін.

Дадайце да рошчыны соль, раслінны алей і муку. Лепш за ўсё дадаваць муку порцыямі, кожны раз змешваючы цеста. Такім чынам замясіце мяккае, эластычнае цеста. Спачатку яно будзе ліпнуць да рук, але не варта дадаваць у яго дадатковай мукі. Прыбярыце цеста ў чысты посуд, накрыйце ручніком і пакіньце на 1,5 гадзіны.

За гэты час прыгатуйце начыненне для беларускіх смажанак.

Вяндліну нарэжце на невялікія аднолькавыя кубікі. Ачысціце салодкі перац ад насення і нарэжце на аднолькавыя невялікія кавалачкі. Вельмі дробна нарэжце марынаваныя гурочкі. Не варта выкарыстоўваць занадта шмат агуркоў. Калі з імі перабраць, то агуркі будуць дамінаваць у гусце. Натрыце сыр на буйнай тарцы. Выкладайце ў глыбокую чыстую міску нарэзаную каўбасу, балгарскі перац, агуркі і сыр. Усё добра змяшайце да раўнамернага размеркавання ўсіх інгрэдыентаў паміж сабой.

У чыстую міску убійце яйкі і дадайце да іх смятану. Усё добра змяшайце да аднастайнай масы.

За 1,5 гадзіны цеста добра падышло і павялічылася амаль у 2 разы. Можна прыступаць да смажанак.

Уключыце духоўку для разагрэву на 180 градусаў. Падзяліце цеста на шэсць роўных частак і з кожнай часткі скруціце невялікі шарык.

Выкласці на ліст для выпечкі шарыкі тэсту. Прыціснеце кожны шарык рукамі, а пасля дном шклянкі. Памажце атрыманую аладку кетчупам. Зверху дадайце начыненне з балгарскага перцу, сыру, агуркоў і каўбасы. У кожную атрыманую самажанку залійце яйкі са смятанай.

Выпякайце смажанкі на працягу 25–30 хвілін.

Смачна есці!

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.