У Брагіне адбыўся турнір па футболе на кубак імя Пятра Жукава

Грамадства Спорт

У райцэнтры адзначаюць Дзень Перамогі. Традыцыйнымі сталі ў гэты дзень і спартыўныя спаборніцтвы. На раённым стадыёне адбыўся турнір па футболе на кубак імя Героя Савецкага Саюза Пятра Жукава, ураджэнца вёскі Мікулічы.

У барацьбе сышліся каманды «Дублін» і ДЮСШ Брагінскага раёна. Гульня выдалася напружанай, ніхто не хацеў саступаць да апошняй секунды. Першыя не змаглі захаваць свае вароты ў бяспецы: спартсмены ДЮСШ забілі адзін гол, на што сапернікі адказалі трыма мячамі. У выніку мацнейшай была каманда «Дублін». Яны ж і сталі ўладальнікамі кубка імя П. Жукава. Сярэбраным прызёрам сталі спартсмены ДЮСШ.

– Традыцыйна на футбольным полі ў гэты дзень збіраюцца моцныя каманды з усяго раёна. Гэты год не стаў выключэннем: гульня была цікавая і захапляльная, – адзначыў старшы інспектар райвыканкама Юрый Крываручка.

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.