16 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Важнае Грамадства

Паважаныя спартсмены, трэнеры, настаўнікі фізічнай культуры, усе прыхільнікі здаровага ладу жыцця! Ад усёй душы віншуем вас са святам!

Сваім прыкладам вы вучыце нас быць здаровымі, моцнымі, стойкімі, ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты і абавязкова іх дасягаць. Вы – наш гонар.

Дзякуем усім, хто сваёй штодзённай працай уносіць вялікі ўклад у выхаванне спартыўнай моладзі, прапагандуе здаровы лад жыцця, хто сваімі перамогамі праслаўляе Брагіншчыну.

Асабліва – ветэранам, якія стаялі каля вытокаў станаўлення і развіцця фізкультурна-спартыўнага руху, з кожным годам прымнажаючы слаўныя спартыўныя традыцыі.

Жадаем вам і надалей прытрымлівацца сваіх жыццёвых правілаў, паказваць прыклад падрастаючаму пакаленню. Здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Самыя цікавыя і важныя навіны шукайце ў нашых сацыяльных сетках: TikTok,   Instagram,   VK,   Одноклассники,   Telegram,   Facebook,   Viber.