
Прысутнасць у беларускім святочным календары гэтай даты – сведчанне павагі сучаснага грамадства да гістарычнага мінулага народа. Яна стала сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі.
Для нашай краіны падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.
Сёння Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і новых здзяйсненняў на агульную карысць!
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
