Кожны дзень прыўносіць штосьці новае ў яго аблічча.
Так, у абноўленым выглядзе перад жыхарамі і гасцямі пасёлка ўжо паўсталі многія сацыяльныя аб’екты: дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, аўтастанцыя… У парку з’явілася алея славы.




Між тым райцэнтр працягвае выглядаць як адзіная будаўнічая пляцоўка. На яго вуліцах працуюць прадстаўнікі прадпрыемстваў з розных куткоў вобласці. І ў кожнай арганізацыі свая задача: нехта фарбуе фасады, нехта кладзе тратуарную плітку, мяняе агароджу, водаправодныя трубы і інш.
Безумоўна, усе мы любім населеныя пункты, у якіх жывём. І заўсёды радуемся, калі ў іх адбываецца нешта пазітыўнае. Прыемна, што з кожным годам падстаў для гонару становіцца больш і ў брагінчан.