СТАЛА БЕЛАРУСЬ РОДНАЙ

Грамадства

Алена Папеску з Малдовы. Адзінаццаць гадоў назад упершыню наведала наш раён. Спадабалася беларуская вёска, ад’язджала з думкаю аб ёй. Ведала, што калі-небудзь сюды абавязкова вернецца.



Здаецца, гэта было зусім нядаўна, а падзей за гэты час адбылося нямала.  Пераехала   на  Брагіншчыну. Уладкавалася на МТФ “Зарэчча” даіць кароў.  Выйшла замуж за мясцовага юнака, нарадзіла дзіця. З дачкой дома  была нядоўга, бо на ферме чакала праца, да якой ужо прыкіпела душой. Не хацелася жывёлу на доўгі час аддаваць у чужыя рукі.


Працоўны стаж Алены – восем гадоў. Яна лічыць, што ў сельскай гаспадарцы патрэбна працаваць са стопрацэнтнай аддачай. Тады будзе добры вынік. Спачатку пераймала вопыт у старэйшых калег. З часам набытыя веды дапамаглі Алене дасягнуць прафесійнага майстэрства і ўвайсці ў лік лепшых аператараў машыннага даення КСУП “Пераможнік”. Летась ад кожнай каровы надаіла амаль па пяць тысяч кілаграмаў малака. Сёлета за чатыры месяцы атрымала па 1232 тоны.


На здымку: Алена Папеску. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *