З буйнымі вытворцамі працуем напрамую

Грамадства

На базе ААТ “Брагінаграсэрвіс” з 1 жніўня дзейнічае дылерскі цэнтр МТЗ. А ў перспектыве — адрыццё аналагічных сумесна з такімі вядомымі вытворцамі, як “Амкадор” і МАЗ.


Перад калектывам ААТ “Брагінаграсэрвіс” адкрываюцца новыя магчымасці і перспектывы. Як расказаў майстар станцыі тэхнічнага абслугоўвання Аляксандр Краўчанка, цяпер яны будуць займацца падрыхтоўкай, продажам, гарантыйным абслугоўваннем і рамонтам тэхнікі Мінскага трактарнага завода. Дагавор аб сумеснай дзейнасці падпісаны ў ліпені, а з 1 жніўня ён уступіў у сілу. Абслугоўваць давядзецца тры раёны: акрамя нашага, Хойніцкі і Лоеўскі.


Магчымасці для гэтага ёсць. Сёння станцыя тэхнічнага абслугоўвання аказвае паслугі па рамонце электраабсталявання, паліўнай і гідраапаратуры, выконвае шынамантажныя работы. Працуе як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі. Пры неабходнасці спецыялісты выязджаюць у гаспадаркі, каб аказаць дапамогу ў рамонце на месцы. Для гэтага ААТ “Белаграсэрвіс” выдзяляе яшчэ тры аўтамабілі. Пры такой аснашчанасці аператыўнасць будзе забяспечана.


Пра тое, якое абсталяванне ёсць на ўзбраенні ў абслугоўваючай арганізацыі, на старонках раёнкі расказвалася раней. Зазначу, што працуюць тут падрыхтаваныя людзі. Практыкаваліся ў Мінску пры Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце, на заводзе.


Слесарам па рамонце паліўнай апраратуры з’яўляецца Аляксандр Лёгкі, яго калегі па шынамантажных работах – Генадзь Хадасок і Аляксандр Залужны. Уладзімір Долбун стаў электраманцёрам, Аляксандру Раку прадстаіць асвоіць навыкі слесара-рамонтніка па абслугоўванні трактароў. Іх непасрэдны начальнік Аляксандр Краўчанка нядаўна закончыў каледж і працягвае вучобу ў акадэміі.


Тэрыторыя адкрытага акцыянернага таварыства стала   ў  апошні  час будаўнічай  пляцоўкай.  Тут  узводзіцца зернесушыльны комплекс, вагавая. Развіваецца раён, развіваецца і прадпрыемства. А нам, брагінчанам, радасна ад таго, што дылерскія цэнтры будуць дзейнічаць не ў суседніх раёнах, а ў нашым.


Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *