ПРОЙДЗЕ ВЕЛАПРАБЕГ «ВОСЕНЬ-2011»

Спорт

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у раённым велапрабегу “Восень-2011”, які прымеркаваны на Дня бяспекі дарожнага руху. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Брагінскага РАУС, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і раённага аддзела адукацыі.


Клапаціцца аб бяспецы дарожнага руху павінна  не толькі дзяржаўтаінспекцыя, але і ўсё грамадства. У апошнія дні тэлебачанне і газеты толькі і гавораць аб той ці іншай аварыі на дарозе, загубленых жыццях і здароўі… А прычына ўсяму – легкадумныя паводзіны некаторых вадзіцеляў і пешаходаў. Адны, уяўляючы сябе “шумахерамі”, з-за высокай хуткасці руху не заўважаюць дарожных знаках і пешаходаў на “зебры”, другія нечакана з’яўляюцца на праезжднай часцы  і не лічаць сябе вінаватымі ў здарэннях.


Арганізатары велапрабегу “Восень-2011” звяртаюць увагу жыхароў раёна на неабходнасць выканання правілаў руху і спадзяюцца павысіць свядомасць насельніцтва ў гэтым плане. А прыняўшыя ўдзел у мерапрыемстве брагінчане таксама выкажуць сваю пазіцыю: яны – за дарогу без небяспечных “сюрпрызаў”.


Велапрабег адбудзецца ў сераду, 26 кастрычніка. Старт – у 16.00 на плошчы Леніна райцэнтра. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца з 15.00.  Маршрут – па кальцавой трасе вакол Брагіна адлегласцю – 10 км.


За дадатковай інфармацый звяртайцеся ў ДЮСШ па тэлефоне  2-16-76.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *