ЗА ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

Спорт

У мінулы чацвер у  Камарынскай школе адбыліся спаборніцтвы па валейболе. Спачатку  на спартыўную пляцоўку планавалі  выйсці каманды супрацоўнікаў міліцыі і падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Потым да іх далучылася зборная вёскі Краснае, таму  гульня атрымалася больш займальная, але і напружаная.
Як адзначыла старшы інспектар ІСН Алена Катлабай, нішто так не дысцыплінуе і не выклікае прыхільнасці да здаровага ладу жыцця, як спорт. Прыцягнуўшы моладзь у спартзалы, супрацоўнікі міліцыі на ўласным прыкладзе імкнуцца паказаць падлеткам, што жыццё можа быць цікавейшым, калі  займаешся  любімай справай, удзельнічаеш у разнастайных мерапрыемствах і спаборніцтвах, маеш магчымасць сустракацца са сваімі аднагодкамі з іншых населеных пунктаў, раёнаў, абласцей.


Перамогу ў турніры святкавала каманда з Краснага – валейбалісты са стажам. Прадстаўнікі РАУС занялі другое месца, школьнікі – трэцяе. Паражэнне ад больш вопытных “калег” па спартыўнай пляцоўцы не сапсавала настрою юным спартсменам. Іх галоўныя перамогі наперадзе, і ім ёсць да чаго імкнуцца.  А для гэтага трэба шмат трэніравацца, і калі спорт захопіць цалкам, нават думкі пра супрацьпраўныя ўчынкі не ўзнікне. Таму такія спаборніцтвы ў раённым аддзеле ўнутраных спраў плануюць праводзіць і далей. Арганізатары спадзяюцца, што  падобныя мерапрыемствы дапамогуць так званым цяжкім падлеткам  змяніць свае паводзіны,  прымусяць задумацца над далейшым жыццём, вызначыць арыенціры.  Фото здесь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *