Больш 4 тысяч квасу выпілі брагінчане за лета

Грамадства

KvasМяняецца клімат, як пяецца ў папулярнай песні, “дождь идёт в январе”, а вясной наступае чэрвеньская гарачыня. Тэмпературны рэжым значна павышаецца, можна загараць, купацца. А калі на тэрмометры больш чым +30, хочацца піць. Нашы продкі рыхтавалі на гэты выпадак квас, бо ведалі, што ён найлепш праганяе смагу. Зараз выраб гэтага напітку асвоілі прадпрыемствы і пастаўляюць спажыўцам у патрэбнай колькасці. Толькі піце.

Ужо ў маі Дар’я Пятроўна Нікалаева прапаноўвала брагінчанам і гасцям гэты пеністы напітак. Па яе словах, за дзень рэалізоўвала па тры кегі ёмістасцю 50 літраў. А ўсяго прадала за гэты час 4250 літраў квасу. Зараз, праўда, попыт на яго не такі, бо на двары ўжо больш камфортна. Лета хутка развітаецца з намі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *