2014-ы абвешчаны Годам гасціннасці

Грамадства

belarus

Адпаведны ўказ 27 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка «ў мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфрастуктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Рэспублікі Беларусь, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны».

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінгарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па іх выкананні.

«Аб’яўленне Года гасціннасці будзе садзейнічаць сканцэнтраванню намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцяў Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету па хакеі, іншыя міжнародныя акцыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *