Падарункі ад Прэзідэнта атрымалі маленькія брагінчане

Грамадства

Podarki

Многія неабыякавыя людзі прыклалі шмат намаганняў, каб зрабіць навагоднія святы цудоўнымі і радаснымі для тых, каму, на жаль, увагі і клопату ў звычайныя дні дастаецца значна менш. А на мінулым тыдні выхаванцы Асарэвіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку і наведвальнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прымалі падарункі ад Прэзідэнта Рэс-публікі Беларусь. Супрацоўнікі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму у суправаджэнні Дзеда Мароза і Снягуркі ў госці да гэтых дзяцей прыйшлі якраз на стары Новы год.

Як паведаміла загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Кандрацюк, салодкія гасцінцы хлопчыкам і дзяўчынкам, якія засталіся без апекі бацькоў ці маюць асаблівасці ў развіцці, былі перададзены ім у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *