У Камарыне пасля рамонту адкрыўся магазін №57

Грамадства

Krama-1

Белкаапсаюз, з’яўляючыся самай буйной гандлёвай сеткай краіны, праводзіць маштабную мадэрнізацыю сваіх аб’ектаў.

Адрамантаваныя і новыя крамы па ўсёй Беларусі маюць адну назву – “Родны кут”. Гэта брэнд кааператараў, які лёгка пазнаецца і мае сваю сімволіку.

Сама назва гаворыць, што пакупніку будзе ўтульна, камфортна, тут яго заўсёды чакаюць. Адкрыццё новага гандлёвага прадпрыемства ператварылі ў невялікае свята. Атмасферу яго стваралі самадзейныя артысты з “Камарынскай весялухі”.

Са з’яўленнем такой гандлёвай кропкі жыхароў Камарына прыехаў павіншаваць старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан.

– Гэта значная падзея для камарынцаў, – адзначыў Аляксандр Васільевіч. – Галоўнае, што ўсё гэта робіцца для людзей. Пакупнікам пажадаў удачных пакупак і дастаткова грошай, каб часцей іх здзяйсняць, а калектыву – высокага тавараабароту.

Krama-2Krama-3Krama-4

У рамонт, новае абсталяванне давялося ўкласці нямала сродкаў – 1 мільярд 32 мільёны рублёў, – заўважыла старшыня раённага спажывецкага таварыства Надзея Кукрак, паабяцаўшы пры гэтым, што работнікі гандлю паспрабуюць у поўнай меры задаволіць запыты спажыўцоў з рознай таўшчынёй кашалька, зробяць усё, каб брэнд стаў адным з самых прывабных.

Пасля таго як перарэзалі традыцыйную чырвоную стужку каля ўваходу, пакупнікі змаглі ацаніць і гандлёвы зал, і асартымент.

Krama-5Krama-8Перейти на сайтKrama-6Krama-10Krama-7Krama-9

Загадчыца магазіна Жанна Рылова на правах гаспадыні дэманстравала свае ўладанні, адначасова тлумачачы, што большасць тавараў – ад айчынных вытворцаў. А купіць тут можна шмат: апетытныя мясныя і кандытарскія, кулінарныя вырабы, гародніну, садавіну, тавары гаспадарчай групы. Усё размешчана зручна і даступна.

Зрабіць выбар дапамогуць прадаўцы – ветлівыя, уважлівыя, кампетэнтныя. Выгадныя прапановы і акцыі прыемна парадавалі ўжо ў першы дзень працы гандлёвай кропкі, ну а баланс паміж попытам і прапановай стане яе візітнай карткай.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *